Растим маленького гражданина

Материал для организации беседы по знакомству детей старшего дошкольного возраста с государственными символами Республики Беларусь

Материал для организации беседы с детьми старшего дошкольного возраста «Государственные символы Республики Беларусь»

Цель: сформировать представление о флаге, гербе и гимне как главных государственных символах.

Задачи: познакомить детей с государственными символами; воспитывать у детей патриотические чувства, уважительное отношение к государственной символике, стремление быть нужными своей Родине.

 

Воспитатель. На нашей планете очень много разных государств. Каждое имеет свой герб. Ребята, давайте внимательно рассмотрим детали герба нашей страны. Каждый ею элемент имеет определенное значение и дает важные сведения о Республике Беларусь и белорусском народе.

1-й ребенок.

Вот герб и флаг — земли сиянье. Вся жизнь народа в них отражена: Венок колосьев, клевер луга И голубые цветки льна…

2-й ребенок.

Весь шар земной в колосьях слился, И солнце яркое сияет над землей. Народ родной для всех народов Дарит желанный мир и сладостный покой. 

3-й ребенок.

Земля любимой, древней Беларуси Сплетает дружбой нити всех людей. И равенство народов мира Торжественно провозглашает всем.

(Рассказ воспитателя сопровождается слайдами презентации.)

Герб располагают на очень важных документах, паспортах, на зданиях правительственных и государственных учреждении и др.

Зеленый контур, в золотых лучах восходящего солнца — это очертания Республики Беларусь такие, как она выглядит на географической карте. Это изображение находится в середине герба, образованною венком из колосьев, переплетенных с одной стороны розовыми цветками клевера, с другой — голубыми цветками льна. (Демонстрируется изображение герба Республики Беларусь.)

Венок — это символ памяти и нерасторжимой связи поколений.

Земной шар — знак того, что Республика Беларусь воспринимает все народы Земли как друзей и равноправных партнеров. Единение Земли и Солнца — символ жизни.

Пятиконечная звезда на гербе — это человек и человечество, знак мужества и высоких помыслов. Знаете ли вы, когда приходилось белорусскому народу проявлять мужество? Да, во время многочисленных войн с различными чужеземными захватчиками.

Герб обвит красно-зеленой лентой, на которой внизу сделана надпись золотого цвета — «Республика Беларусь».

В гербе запечатлены основные национальные и духовные ценности белорусов: гражданское единство, труд, миролюбие.

(Воспитатель демонстрирует изображение Государственного флага Республики Беларусь. Рассматривание, беседа.)

Воспитатель. Флаг является знаком, который говорит о принадлежности определенной стране, определенному государству.

— Какой формы Государственный флаг Республики Беларусь. (Прямоугольной.)

— Какие цвета преобладают на нем? (Красный и зеленый).

— Что находится на Государственном флаге слева? (На белом фоне — национальный белорусский орнамент красного цвета).

(Далее следует рассказ воспитателя о том, что обозначают цвета на государственном флаге.)

Воспитатель. Применительно к белорусскому Государственному флагу его цвета можно расшифровать следующим образом: белый (серебро) – чистота, непорочность, радость; красный – право, сила, мужество, любовь, храбрость; зеленый – свобода, радость, надежда, здоровье. В христианской символике белый цвет символизирует жизнь, божественность, само христианство; красный – любовь Бога, огонь веры, кровь Христа; зеленый – юность, жизнь, возрождение, справедливость.

Белорусский орнамент на флаге очень древний. Он был выполнен в 1917 году крестьянкой Матреной Маркевич из деревни Костелище Сенненского уезда. Он означает трудолюбие и трудовое мастерство, как предпосылку всякой счастливой судьбы.

— Какая геометрическая фигура расположена в центре орнамента? (Ромб.)

Ромб — древнейший символ богини земли и плодородия. Ромбы поменьше — это заклинания, «хлебы», то есть пища, которую нужно понимать, как пищу для духа и тела. Белорусский орнамент отражает древнюю культуру народа, его духовное богатство. Он прославляет трудолюбие и мастерство как обязательные условия счастливой судьбы.

— Где поднимается и устанавливается Государственный флаг Республики Беларусь? (На правительственных зданиях — постоянно, административных зданиях, на площадях, улицах — во время праздников, в том числе спортивных; на различных церемониях (например, во время проведения Дня знаний в школе, награждениях победителей, спортивных соревнованиях и т.д.).

Дидактическая игра «Определи герб и флаг Республики Беларусь»

Дети делятся на подгруппы. Каждой раздаются карточки с изображениями гербов и флагов разных стран. Дается задание определить герб и флаг Республики Беларусь и назвать их отличительные признаки.

Воспитатель. В Республике Беларусь установлен ежегодный праздник – День Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь, назначенный на второе воскресенье мая.

(Просмотр видео «День Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь».)

 

свернуть

Святы і абрады беларусаў

Абрады -- сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады — састаўная частка традыцыйна- бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з’явы прыроды.
Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.

Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

Асаблівасць беларускіх абрадаў — перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш.. Надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія.

3 цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.

Абрады зямельныя. Цыкал замацованных звычаямі ўмоўных сімвалічных дзеянняў, звязаных з працоўным годам земляроба. Узніклі ў першабытнам грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. У сувязі з пастаяннай паўторнасцю сельскагаспадарчых работ і прыстасованасцю іх да пэўных дат або перыядаў земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі. Падзяляюцца на зімовыя — звязаны са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; вясновыя — гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія — звязаны са святкаваннем купалля, зажынак, дажынак; восеньскія — са святкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, шуткамі. Народныя традыцыі надавалі ім сваеасаблівы каларыт і нацыянальную спецывіку.

Многія элементы ў земляробчых абрадах страцілі ранейшае значэнне, бо менш звязаны з вытворчымі працэсамі, элементы міфалогіі ператварыліся ў сімвалы, характэрныя для гульняў. Новы змест і новае афармленне набылі традыцыйныя народныя абрады пачатку і заканчэння веснавых палявых работ. На змену традыцыйнай масленіцы прыйшлі Свята зімы, Праводзіны зімы.

Святы - сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы — царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з’явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята — Вялікдзень, да купалля — свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

Стрэчанне ці грамніцы — гуканне вясны. Гэтае свята ўвабрала ў сябе вобраз зімы і лета ў песенных гуртах, якія спрачаюцца паміж сабой песнямі.

Масленка. Святкуецца на восьмы дзень перад Вялікаднем. Гэта свята пачыналіся запускі, якія заканчвалі калядны мясаед.

Гуканне вясны. Гэтае свята характэрна для Усходней Беларусі. Як і масленкавыя абрады песні і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягалася 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле.

Саракі. Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавого раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.

Камаедзіца. Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю.

Вялікдзень. Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з’ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

Наўскі Вялікдзнь. Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радаўніца свята ўшанавання памерлых.

Юр’я. Свята адзначалася 5 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх:» Як дождж на Юр’я, то будзе хлеб у дурня.»

Зялёныя святкі. Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з’яўляецца гімнам маці-прыродзе.

Купалле. Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонца звароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі.

Жніво. Гэтае свята з’яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.

Пакровы. Адзначалісы ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор’ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. «Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова.» Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

Дзяды. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

Зімовыя святкі. Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы.Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова- свята Раства. Неад’емным рытуалам з’яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая- шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 2 студзеня.

свернуть

Гісторыя нашага горада

Упершыню Фаніпаль згадваецца паводле дакументаў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь ў 1856 годзе, як былая валоданне памешчыкаў Энельфельдта і Богдашевского (фальварак у Самохваловичской воласці Мінскага павета).

У 1870 годзе ў мястэчку Фаніпаль быў адкрыты чыгуначны прыпыначны пункт, будаўніцтва якога фінансаваў граф Карл Эмирикович Чапскі, які мае свой маёнтак у мястэчку Станькава, а ў 1871 годзе — станцыя Токаревская, названая ў гонар губернатара Мінскай губерні В.Токарева — заснавальніка чыгункі Брэст- Масква. З 9 жніўня 1876 года станцыя называецца Фаніпаль.

У 60-70-я гады XX стагоддзя каля Фаніпаля пачата будаўніцтва заводаў і фабрык. Гэта дало другое дыханне невялікага паселішча. Сюды быў падведзены прыродны газ, артскважины закольцованной ў адзіную сетку, пададзеная вада па новым вадаправода, пашыраны ачышчальныя збудаванні, пракладзены каналізацыйны калектар, праведзена закольцовка электразабеспячэння. Інфраструктура пасёлка стала адпавядаць патрабаванням часу.

З 1924 Фаніпаль ставіцца да Гричинскому сельсавету Самохваловичского раёна Мінскай акругі, з 1931 году - да Менскага гарсавета, з 1935 году - да Менскага раёну, з 1938 году - да Мінскай вобласці.

Статус гарадскога пасёлка быў прысвоены Фаніпалю 29 красавіка 1984 года.

Прамысловасць

Горад Фаніпаль мае развітую сацыяльна-эканамічную базу. На яго тэрыторыі размешчана больш за 45 прадпрыемстваў розных формаў уласнасці.

Самы першы ў Фаніпалі завод, пабудаваны ў 1965 годзе і які паклаў пачатак стварэнню прамысловай зоны, — гэта адзіны ў рэспубліцы Беларусь завод жалезабетонных маставых канструкцый. Практычна ўсе аўтадарожныя масты ў Беларусі пабудаваны з канструкцый, вырабленых заводам ЖБМК (у цяперашні час адзін з філіялаў ААТ «Дарбудіндустрыя», паспяхова працуюць і такія філіялы, як «Доследна-механічны завод», «Нерудстройматериалы»).

У 1977-1979 гадах у прамысловай зоне Фаніпаля пабудавана адна з самых буйных птушкафабрык ў Рэспубліцы Беларусь «Дзяржынская бройлерная птушкафабрыка» (у цяперашні час ААТ «Агракамбінат« Дзяржынскі »).

У горадзе адкрыты сучасныя прамысловыя аб'екты: РДУП «Беларусьнафта-Мінскаблнафтапрадукт», ААТ «Белхим», ААТ «Фаніпальскага рамонтна-механічны завод», РА "Белаграсэрвіс", «ФилиалСУ-1» РУП «Мінскаўтадарцэнтр», замежнае прадпрыемства «Унамедыкал», ТАА «Стеклоопт», ПУП «Эколайнбел», ТАА «Ітэра-Пэт», ТАА «Фаніпальскага завод вымяральных прыбораў« Энергамера », УП« Униксфарм », СОО« ДГ-ценре », ТАА« ТБМ Бел », ЗАТ« Дзяржынскі мясакамбінат », ЗАТ «Штадлер Мінск».

А ці ведаеце вы, што на зямлі Дзяржыншчыны жыла першая ў гісторыі Беларускай праваслаўнай царквы, прылічаная да ліку святых у чыне блажэнная Валянціна Мінская?

Валянціна Мінская (народжаная Чарняўская, у замужжы Сулкоўская) нарадзілася ў 1888 годзе, расла ў сям'і настаяцеля царквы, вучылася ў Мінскім духоўным вучылішчы.

Больш за 10 гадоў Валянціна была замужам, але ў 1930-я гады яе муж загінуў у лагеры падчас спасылкі на Далёкі Ўсход. У гэты час пацярпелі і многія іншыя яе сваякі. Менавіта тады Валянціна Фёдараўна сур'ёзна захварэла.

Аднойчы каля ручая ёй з'явілася жанчына, якая сказала: "Ідзі і ляж». З тых часоў Валянціна ўжо не магла ўстаць з ложка і правяла так 33 гады, да самай смерці. Першыя сведчанні пра цуды, учыненых блажэннай, ставяцца яшчэ да даваенным перыяду. Калі матушка апынулася прыкаванай хваробай да ложка, да яе сталі прыходзіць людзі па параду і дапамогу. Яна магла бачыць мінулае і будучыню, суцяшала людзей і дапамагала ім малітвай.

Валянціна Мінская пахавана на могілках недалёка ад яе роднай вёскі Коскі, паміж вёскай Крысово і трасай М1. Туды часта прыязджаюць паломнікі, каб ушанаваць памяць святой.

 

 

 

свернуть

Таямніцы беларускага арнаменту

Таямніцы беларускага арнаменту 

Народнае мастацтва беларусі, якое вызначаецца найперш самабытнасцю, вобразнасцю, найбольш яскрава праявілася ў ткацтве і вышыўцы. Больш таго, не будзе перабольшаванне казаць, што ручнікі, абрусы, посцілкі – гэта своеасаблівая аповесць пра жыццё народа, яго шчасце, працу і спадзяванні.

                   Пра што расказваюць узоры

            Народнае мастацкае ткацтва – адзін з самых пашыраных відаў народнага выяўленчага мастацтва. Але было б зусім няправільна ацэньваць яго толькі з пазіцыіі прыгажосці, арыгінальнасці арнаментыкі, каларыту. Кожны ўзор – гэта сімвал – ураджаю, працы, шчасця, святаў, павагі да продкаў, кахання, любві.

            Беларускі арнамент захаваў у сабе старажытную язычніцкую культуру і міфалогію. Шматлікія ўзоры прысвечаныя беларускім язычніцкім багам – Ярыле, Ладзе, Жыжалю, Маці-Зямлі. Калі вышывальшчыца ці ткачыха аздабляла такімі ўзорамі сваю працу – гэта азначала тое, што яна звярталася за дапамогай да гэтых багоў. Былі таксама арнаменты прысвечаныя і святам такім, як Купалле, Каляды, Дзяды і іншыя. Цікава, яшчэ і тое, што ва ўяўленнях беларусаў гэта не пярэчыла хрысціянскай веры. Рушнік з такім арнаментам мог быць ахвяраваны ў царкву і ёю прыняты.

                 Асноўныя матывы

             У беласкім арнаменце можна вылучыць некалькі асноўных матываў.

Вобразы ўраджаю і ўрадлівасці. Галоўнай крыніцай існавання людзей на зямлі былі жывёлагадоўля і земляробства. Іх адлюстраванне – сімвал багацця і дабрабыту. Тут мы знойдзем вобраз Ярылы-Юрая, бога ўрадлівасці і жыццёвых сіл прыроды, якога прасілі аб добрым ураджаі ці ягонага хрысціянскага двайніка Юрыя. вобразы Жыценя, Жытняй бабы, Спарыша, Рая, Багача (ці дажынкавага снопу), Палявіка, Дажджа, Вялікага Сонца, Маці Зямлі-Карміцелькі, і канешне, Хлеба, як сімвалу дастатка і дабрабыту.

вобраз Сонцавобраз Зямлі-Карміцелькі

 вобраз Ярылы-Юрая

Вобразы маці. У тканым і вышываным арнаментах вобраз Маці сустракаецца ў трох варыянтах: у выглядзе жаночай фігуры, у выглядзе абмаляванай гірляндаю зоркі і у выглядзе схематычнага дрэва. Нярэдка вобраз суправаджаўся сімваламі сонца, месяца, агню, ветру, што падкрэслівала раўназначнасць гэтых вобразаў.

  вобраз Маці-Радзіцельніцы  вобраз Агню

Вобразы роднай Беларусі. Звычайна гэта быў узор скампанаваны з квадратаў і кругоў, што сімвалізавала сонца і зямлю. Існавалі таксама матывы ракі (папярэчныя палосы, якія нагадваюць рабізну на вадзе), вады (быццам кругі на вадзе, але складзеныя з прамавугольных кірпічыкаў), лесу, дубровы (звычайна некалькі радоў пазнальных матываў магутных дрэваў), поле, лугу (кветкі ўсіх магчымых колераў), жывёлаў, птушак.

                 вобраз Роднай Беларусівобраз Дрэва  

                вобраз Крыніцы   вобраз Палёу

Вобразы святаў. Вялікдзень, Купалле, Каляды, Масленіца і шмат іншых святаў знайшлі сваё адлюстраванне ў арнаментах. Выкарыстанне ручнікоў, абрусаў і іншых твораў у такія дні з такімі ўзорамі было звязана з магіяй, адмысловымі рытуаламі.

Вобразы яднання песень і кветак, мелодыі і арнаменту. Гэтыя дзіўныя на першы погляд вобразы звязаныя з любоўю беларусаў да песень і музыкі, са звычкай пець пад час працы і адпачынку. Часцей за ўсё майстрыхі звязвалі вобраз музыкі з рознымі карункавымі вырабамі ці з выявалі кветак і птушак.

вобраз Песні

Вобразы язычніцкай міфалогіі. Галоўныя вобразы тут – Бог Сонца і Багіня Маці-Зямля, бо яны нарадзілі людзей і ўсю прыроду, па вераваннях старажытных славянаў. Але не былі забытыя і іншыя богі і увасабленні прыроды, такія як Дамавік, Палявік, Вадзянік, Лесавік.

Вобразы кахання. Тут былі сумныя вобразы жаночай долі, русалкі (апошняя досыць умоўная ўвыглядзе букета кветак) і даволі гарэзлівыя вобразы фізічнай блізкасці мужчыны і жанчыны. Распаўсюджаным арнаментам была дзяучына з поднятымі рукамі, якая трымае каласы і кветкі – Лада, багіня кахання і прыгажосці.

                                 вобраз Кахання

Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы. Сімвал чалавека васьміканцовая зорка – адзін з самых пашыраных сімвалаў у беларусаў. Бярозка ці рабіна – вобраз дзяўчыны, клён (явар) – хлопца. Сям’я – чатыры крыжападобна спалучаныя разеткі, нярэдка ў арнаментальнай аблямоўцы.

 вобраз Моцнай Дзяржавы, Сям'івобраз Чалавека

Вобразы веры. Перш за ўсё гэта сімвалы продкаў. На Беларусі заўсёды шанавалі дзядоў, перад памерлымі не было страху, пабачыць іх у сне не лічылася дрэннай прыкметай – наадварот – у іх прасілі дапамогі, рады, іх запрашалі на сямейныя святы. Сімвал агульнага продка – два перакрыжаваных прамавугольніка, унутры – маленькі крыжык. Сімвал роднага дзеда – крыж з чатырох квадратаў. Акрамя гэтых сімвалаў у арнаментах беларусаў можна знайсці ўзоры душы (васьміканцовая разетка са скругленымі канцамі), узоры гаданняў, мараў, надзей.

 Народнае мастацтва беларусі, якое вызначаецца найперш самабытнасцю, вобразнасцю, найбольш яскрава праявілася ў ткацтве і вышыўцы. Больш таго, не будзе перабольшаванне казаць, што ручнікі, абрусы, посцілкі – гэта своеасаблівая аповесць пра жыццё народа, яго шчасце, працу і спадзяванні

 

свернуть