Смак роднай мовы

Дзіцячыя часопісы

Уважаемые мамы и папы! Подпишитесь на белорусский журнал для дошкольников"Буся"
У дошколят из России есть" Веселые картинки". Украинская детвора читает журнал "Малятка". Маленькие белорусы до недавнего времени не имели своего возрастного (да чтобы на родном языке) издания. Журнал "Вясёлка", созданный белорусскими классиками полвека назад, рассчитан на школьный возраст. Но знакомиться с белорусским алфавитом чем раньше, тем лучше. В садах страны на сегодняшний день более 2 тысяч белорусских групп. Вот и появился первый учебник - журнал для тех, кому от двух до семи - "Буся".
«Вясёлка» (белор. «Вясёлка» — «Радуга») — белорусский ежемесячный журнал для детей. Предназначен в основном для читателей младшего школьного возраста, некоторые материалы доступны и для чтения дошкольникам. Среди журналов, издаваемых в Республике Беларусь «Буся» предназначен для дошкольников.

Редакция журнала «Вясёлка»  издала новый журнал для дошкольников — «Буся».

"Вясёлка" і "Буся" в контакте

В Беларуси 4070 детских садов, 398 тысяч воспитанников и 3166 белорусскоязычных групп. Для этих деток, а также для всех наших белорусиков издан журнал «Буся». Почему такое название? Все мы любим аиста, живущего около наших поселений, и наши дети видят, как ласково растят аистят родители. К тому мы часто называет своих деток «бусями» и даем им «буськи». Это очень хорошее, символическое название.

На издание нового цветного глянцевого журнала редакция не брала денег у государства: «Мы начали выпускать журнал за свой собственный счет. Он будет выходить раз в два месяца. Крестные родители журнала — глав. редактор Владимир Липский и писательница Раиса Боровикова. Мы даже вместе начали писать сказку «Волшебные буквы», которая вскоре выйдет отдельной книгой. В журнале есть секретик — раскраска. Таким образом, у нас получится журнал в журнале! Также мы напечатали классическую колыбельную Сергея Граховского. В конце каждого номера будем публиковать небольшой словарик. Таким образом, родители получают подробную инструкцию для воспитания деток».

Первый номер вышел тиражом 3037 экземпляров. Липский считает, что тираж будет расти. Над номером работали художники Виталий Дударенко, Владимир Жук и Валентина Чепик.

Говоря о планах издательства, Липский сообщил, что вскоре начнет выходить библиотека «Вясёлкі».

«Журнал выходит с 1957 года. Мы издадим около ста книг для детей, исполнив мечту наших классиков Янки Мавра, Василя Витки, Сергея Граховского и других», — сказал главный редактор.

 

 

Давайце сэрцам прызнаем адну простую ісціну: дзеці – людзі як і мы, дарослыя. Больш таго, яны – наша надзея, наш гонар, наш галоўны клопат. А яшчэ яны – нашы суддзі, настаўнікі і нашчадкі. Яны толькі ростам маленькія, а маюць амаль усе якасці дарослых. У іх, як і ў прыроднай вясёлцы, – розныя колеры: аранжавы, чырвоны, блакітны, зялёны, фіялетавы, жоўты, сіні.

Не старайся больш дарма –
іншых колераў няма.
Распраўляе крылцы пчолка,
зелянее збажына.
Загарэлася вясёлка –
будзе добрая вясна.

Так напісаў у 1957 годзе ў першым нумары “Вясёлкі” адзін з пачынальнікаў гэтага дзіцячага часопіса, патрыярх беларускай літаратуры Сяргей Грахоўскі. І тым самым як бы вызначыў магістральны накірунак для новага выдання.
Вясёлка на небе пасля першага дожджыку з громам – прадвесніца добрай вясны. Дык жа “Вясёлка” для нашых дзетак-пралесак павінна ззяць усімі сваімі колерамі мудрай педагогікі.
Мы, хто сёння шчыруе ў “Вясёлцы”, ганарымся, што “нарадзіў” часопіс для дзяцей Васіль Вітка – класік беларускай дзіцячай літаратуры, першы адказны рэдактар часопіса. Свае творы ўжо ў першыя нумары прапанавалі Васіль Хомчанка, Усевалад Краўчанка, Алесь Якімовіч, Андрэй Александровіч, Эдзі Агняцвет, Ядвіга Бяганская, Станіслаў Шушкевіч, Рыгор Няхай, Мікола Гамолка, Пятрусь Макаль, Алесь Бачыла, Пятро Рунец, Авяр’ян Дзеружынскі, Іван Грамовіч, Міхась Калачынскі… На жаль, нікога ўжо няма на гэтым свеце, усе ў вечнасці, у школьных падручніках. Якія творцы, якія майстры слова!..
“Вясёлка” – адзінае ў Беларусі выданне для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якое адразу ж стала жаданым і любімым маленькімі чытачамі.
А для тых, хто працаваў у ім, гэта была праца сэрца. Васіль Вітка аддаў “Вясёлцы” сямнаццаць гадоў жыцця. Яго змянілі галоўныя рэдактары – Еўдакія Лось, Анатоль Грачанікаў, а ў 1978 годзе на гэту пасаду быў прызначаны я.
Цяпер мы нясём вясёлкаўскую вахту. Разам са мной пісьменнікі Мікола Маляўка, Анатоль Зэкаў, Маргарыта Прохар, журналістка Анастасія Радзікевіч, мастак Уладзімір Жук. Шмат гадоў працавала ў часопісе выхаванка купалаўскай сям’і і Васіля Віткі – Тамара Тарасава. Больш за два дзесяткі гадоў шчыраваў у “Вясёлцы” таленавіты мастак Яўген Ларчанка. Нас мала, але кожны месяц мы находзім на творчы экзамен са шматтысячнай патрабавальнай дзятвой. У кагорце з намі – лепшыя літаратурныя сілы сучаснага дня. Можна смела пералічваць амаль усіх пісьменнікаў Беларусі. Прозвішчы некаторых, без якіх цяжка ўявіць сённяшнюю “Вясёлку”, мушу назваць. Гэта Лідзія Арабей, Мікола Чарняўскі, Ніна Галіноўская, Міхась Даніленка, Васіль Зуёнак, Казімір Камейша, Уладзімір Карызна, Анатоль Клышка, Ніна Маеўская, Павел Місько, Іван Муравейка, Уладзімір Паўлаў, Мікола Мятліцкі, Васіль Жуковіч, Расціслаў Бензярук, Міхась пазнякоў, Павел Саковіч, Васіль Ткачоў, Яўген Хвалей…

Усе мы прытрымліваемся тых накірункаў у працы, якія склаліся пры Васілю Вітку. У нас тры асноўныя задачы:
навучыць дзяцей любіць сваю Радзіму;
прывіць ім любоў да роднай мовы, спадчыны, гісторыі, культуры;|
паспрыяць, каб дзеці нашы ўмелі шанаваць людзей, якія цярпліва выводзяць іх на жыццёвыя пуцявіны.
Усё гэта разам і ёсць тая нацыянальная ідэя, увасабленне якой у душы і сэрцы дзяцей робіць іх сапраўднымі патрыётамі.
Шмат гадоў “Вясёлка” прабіваецца да дзяцей сваёй першай жывой крынічкай з настойлівай просьбай: любіце Беларусь! Гэтай любові прысвечаны лепшыя творы паэтаў і празаікаў, конкурсныя працы нашых чытачоў. Мы падрыхтавалі пяць кніжак выбраных твораў нашых аўтараў. Кніжкі так і называюцца: “Вясёлка”. Гэта – своеасаблівыя падручнікі для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.
У сугучнасці з першай мы вырашаем і другую задачу. Бо як жа любіць сваю Радзіму, не ведаючы роднай мовы, спадчыны, гісторыі, культуры, традыцый, свят, сваёй сям’і, сваёй краіны? Вясёлкаўцы цярпліва, з году ў год, пракладваюць першую сцяжынку да сэрцаў сваіх чытачоў. Простым, дасціпным словам верша, казкі, апавядання, жарта, лічылкі, загадкі мы падказваем дзецям, што беларуская мова прыгожая, напеўная, багатая. Ну, ніколечкі не горшая за англійскую, нямецкую, французскую.
Каторы год вядзём рубрыку “Наша спадчына”, у якой апавядаем сваім чытачам пра старажытныя падзеі на нашай зямлі, пра знакамітых беларусаў, пра гісторыю гарадоў, пра нашы рэкі, азёры, пушчы. Гэтыя творы склалі асобную кніжку “Нам засталася спадчына”, якая па праву ўвайшла ў залаты фонд гістарычнай літаратуры для дзяцей. Мы працягваем гэту тэму і ў рубрыцы “Музей “Вясёлкі”. Тлумачым дзецям, што такое гарадзішча, замак, курган, якімі прыладамі працы і побыту карысталіся іх дзяды, прадзеды, як былі адбудаваны іх сядзібы, дварышчы.
І трэцяя задача: навучыць дзяцей шанаваць людзей, якія вядуць іх за руку ў жыццё. Мы не стамляемся пісаць пра маму, пра яе добрае сэрца, ласкавыя рукі, пра яе душэўныя калыханкі. Сабраныя разам калыханкі нашых паэтаў убачылі свет у выдавецтве “Юнацтва”. Мы выпусцілі таксама кніжку “Урокі цікавых сустрэч”. Тут апісаны ўрокі, якія правялі на старонках “Вясёлкі” вядомыя людзі Беларусі – Янка Брыль, Артур Вольскі, Ігар Лучанок, Аляксандр Мядзведзь, Уладзімір Кавалёнак…
Нас часам, лічу, правакуюць: трэба ісці наперадзе сучасных дзяцей, расказваць ім пра Інтэрнет, бізнес, сказаць праўду, хто ж прыносіць дзяцей у сем’і, як яны з’яўляюцца на свет. Нейкая логіка ў гэтым  ёсць. Час імчыць, жыццё мяняецца. І ў творах, што змяшчаюцца ў “Вясёлцы”, з’яўляюцца новыя матывы. І я напісаў апавяданне “Маша-пэйджар”, казку “Лятаючае крэсла”. Ды ўсё-такі для нашых чытачоў, як і для “Вясёлкі”, ёсць вечныя тэмы: Радзіма, мама, прырода, сябры, дабро, прыгажосць. Мы лічым, дзецям трэба найперш патлумачыць гэтаыя простыя і ў той жа час глыбінныя ісціны, а далей прыйдзе ўсё само сабой.
Высокую планку творчасці “Вясёлка” ўзяла з першых крокаў. Яе вітаў сам Янка Маўр. А ў рэдакцыю, па запрашэнні Васіля Віткі, прыйшлі працаваць Сяргей Грахоўскі, Алесь Пальчэўскі, Артур Восльскі.
Мы шчыра радуемся, калі ў рэдакцыю прыносяць альбо дасылаюць свае творы новыя аўтары. Наша жаданая рубрыка – “Упершыню ў “Вясёлцы”.
“Вясёлка”, маю гонар сцвердзіць, набыла ўзровень еўрапейскага часопіса. Яго афармляюць лепшыя мастакі рэспублікі. Яму прапануюць свае песні для дзяцей слынныя кампазітары Беларусі.
Прыемна, што шчырая і плённая праца супрацоўнікаў часопіса заўважана і высока ацэнена: “Вясёлка” ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, двойчы выходзіла пераможцам Нацыянальнага конкурсу “Залатая Ліцера” (2204, 2007 гг.)
Мы, вясёлкаўцы, – аптымісты і рамантыкі, марым пра той час, калі ў кожнай сям’і, дзе выхоўваюцца дзеці, будуць чытаць першы жыццёвы падручнік – часопіс “Вясёлка”. Хочам дачакацца, каб у кожным класе пачатковых школ рэспублікі праводзіліся штомесячна ўрокі “Вясёлкі”, як гэта робяць ужо некаторыя вопытныя настаўнікі. Мы хочам бачыць нашу мілую Беларусь квітнеючай і багатай, а “Вясёлку” – заўжды святочнай. Дарагія бацкі і дзеці, настаўнікі і выхавальнікі, хай у вашым жыцці будзе паболей свят, якія ўпрыгожваюць жыццё, робяць яго натхнёным!

Уладзімір ЛІПСКІ,
галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”,
лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

КАНТАКТЫ

Установа “Рэдакцыя часопіса “Вясёлка”

Адрас: вул. Кальварыйская, 25, 220073, г. Мінск
Тэл./факс: (017) 200-91-90
Сайт: http://www.veselka.by/
e-mail: Vyaselka2011@yandex.ru (рэдакцыя)
veselka.by@gmail.com (адмiнiстрацыя сайта)

Р/р 3012023871075, код 601
Філіял № 500 МУ ААТ “ААБ Беларусбанк”
УНП 100266474 АКПА 14589605

http://www.veselka.by/wp-content/uploads/2010/12/podpiska.jpg

свернуть

Беларускія лічылкі, хуткамоўкі

Паважаныя бацькі і педагогі!

Прапануем Вам беларускiя лічылкі, хуткамоўкi, якія можна выкарыстоўваць у штодзённых зносінах з дзецьмі. Няхай гэтыя маленькія творы мастацтва дапамогуць адчуць прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, паспрыяюць выхаванню павагі да свайго народу.

        Лічылкі

         Эны-бэны

Эны-бэны, фіны, лёк,
Сам Пятровіч бліны пёк.
Пёк, пек, не дапёк,
Схапіў шапку дый уцёк.

   

                                                       Заяц-месяц.                                                    

— Заяц-месяц,
 Дзе ты быў?
— У лесе.
— Што рабіў?
— Лыкі драў.
— Куды клаў?
— Пад калоду.
— Выйдзі вон із карагоду!

 Ішоў баран.
Па крутым гарам,
Вырваў траўку,
Палажыў на лаўку.
Хто яе возьмець,
Той вон пойдзець.

Кацілася торба.

Кацілася торба
З высокага горба,
А ў той торбе
Хлеб, пшаніца.
З кім жадаеш
Ты дзяліцца?

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць.
А за зайчыкам луна,
Просіць выйсці калдуна.

Раз, два, тры, чатыры.

Раз, два, тры, чатыры,
Кошку грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.

 

А вы спрабавалi гаварыць хуткамоўкi па-беларуску? Гэта вельмi цiкава i весела!

Белы бусел баіў байку беламу зайку.

На двары стары баран грукаў зранку ў барабан.

I Піліп да ліпы прыліп. Да ліпы прыліп і Піліп.

Твая маці і мая маці пяклі булкі ў адной хаце.

Патап пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі.

Пракоп і Барыска елі барбарыскі.

Рабая курка клюе крупкі.

Скача чапля па балоце, чачотачка ў чароце, а чубаты чачот топча, топча агарод.

Раз прывёз Рыгор Цімоху мех арэхаў, мех гароху.

Маша шыла шапку Сашу. Шапку Сашу шыла Маша.

Саша на шашы, смокчучы сушку, шагам шпарка шпарыла.

Галя глядзела на лёд, на дарозе быў галалёд.

Клара грае на клярнэце, Карл сьпявае ў квартэце.

У мышэй няма машыны , а ў машыны няма шыны.

Ля шашы ў шалашы сала елі малышы.

Ткач тчэ, а таўкач таўчэ.

Жаль прапала паклажа, а можа быць кража.

Шурык шуршаў каля грушы мяшком з ігрушамі.

Лып, лып, ля ліпкі лыпае вочкамі Піліпка.

Адам маўляў мёд прадам, перадам мандарыны мадам.

У кавярні кавалер Валерка, перакуліў талерку з катлетай Веркі.

Быстрамоўкі аб вяроўцы, хуткамоўкі аб вавёрцы.

Похожее изображение

свернуть

Беларускія казкі

Белорусские сказки для детей на белорусском языке, картинки, рисунки, герои белорусских сказок. Сказки белорусских писателей, народные сказки на белорусском языке. Волшебные белорусские народные сказки о природе и животных, авторские сказки, сборник традиционного творчества белорусского народа


Беларускія казкі ад ЮНІСЭФ

Вывучаем беларускую мову разам з намі

свернуть

Далучаем дзяцей да беларускай мовы з дапамогай мульціплікацыйных фільмаў

Беларуская мова ў карцінках

АДДЗЕННЕ

МЭБЛЯ

 

 

 

 

свернуть