Дзе жывуць беларускія слова

Дыдактычная гульня "Беларускі брэнд"

Элементы кадавання

Дыдактычныя задачы: фарміраваць уменні будаваць парадак дзеянняў для дасягнення мэты, апісываць свае дзеянні.

Гульнёвая задача: выкласці алгарытм з малюнкаў.

Гульнявыя дзеянні: педагог прапануе разгледзець карты-схемы і вызначыць, што трэба спачатку, каб стварыць той ці іншы прадукт. Парам прапануе выкласці алгарытм з малюнкаў.

Гульнявыя правілы: выкласці алгарытм з малюнкаў. Перамагае пара, якая хутка і правільна выклала алгарытм з малюнкаў.

Дыдактычны матэрыял: карты-схемы з выявай прадукцыі беларускіх фабрык «Слодыч», «Камунарка», «Прамень», «Контэ», «Палессе», «Марка», «Блакіт»; разразныя карцінкі для складання алгарытму.

 

свернуть

Дыдактычная гульня "Дзе жывуць беларускія словы"

Лагічная аперацыя «і»

Дыдактычныя задачы: фармираваць ўменні разбіваць мноства па двух і больш сумесным уласцівасцях, вылучаць і абстрагаваць ўласцівасці прадметаў., развіваць уменне будаваць выснова.

Гульнёвая задача: вызначыць які сімвал роднай старонки дзе знаходзіцца

Гульнявыя дзеянні: педагог пералічвае беларускія словы і прапануе дзецям папляскаць у далоні, калі чуюць словы, якія датычацца да роднай старонкі. Прапануе знайсці дзе жывуць беларускія словы на картке-схеме і суаднесці вобраз з месцам знаходжання.

Гульнявыя правілы: суаднесці вобраз з месцам знаходжання.

Дыдактычны матэрыял: карта-схема з двума кругамі. На ўнутраным крузе сімвалы (бусел, васілёк, зубр і інш.), на знешнім крузе месца дзе яны знаходзяцца.

 

свернуть

Дыдактычная гульня "Ён, яна, яно, яны"

Пабудова сапраўдных і ілжывых выказванняў

Дыдактычныя задачы: фарміраваць ўяўленні аб тым, што выказванне бывае сапраўдным або ілжывым і чаму, ўмення ператвараць праўдзівыя выказванні ў ілжывыя, і наадварот.

Гульнёвая задача: вызначыць: якія словы ў якой хаце жывуць, а якія словы трапілі не туды.

Гульнявыя дзеянні: педагог прапануе дзецям дапамагчы знайсці месца ў хатах словам адпаведна іх роду.

Гульнявыя правілы: раскласці карцінкі з выявай прадметаў на кртку-схему, тлумачачы правільнае ці няправільнае выказванне.

Дыдактычны матэрыял: картка-схема з  сімвалічным выявай роду назоўнікаў слоў.

свернуть

Дыдактычная гульня "Хлопчык і дзяўчынка"

Пабудова сапраўдных і ілжывых выказванняў

Дыдактычныя задачы: фарміраваць ўяўленні аб тым, што выказванне бывае сапраўдным або ілжывым і чаму, ўмення ператвараць праўдзівыя выказванні ў ілжывыя, і наадварот.

Гульнёвая задача: вызначыць: якія часткі цела могуць належаць хлопчыку і дзяўчынцы. Выказацца з дапамогай лагічных звязак «дакладна/ недакладна»

Гульнявыя дзеянні: педагог прапануе дзецям дапамагчы знайсці карцiнкi з часткамi цела i раскласці іх на карце-схеме, выказваючы з дапамогай лагічных звязкаў «дакладна / недакладна»

Гульнявыя правілы: раскласці карцінкі з  часткамi цела на карце-схеме, тлумачачы правільнае ці няправільнае выказванне.

Дыдактычны матэрыял: картка-схема з сімвалічным выявай хлопчыка і дзяўчынкі, карцінкі з часткамі цела.

свернуть

Дыдактычная гульня "Сустрэча з казкай"

Інфармацыя

Дыдактычныя задачы: фарміраваць уменне тлумачыць глядзельную інфармацыю,  перадаваць інфармацыю.

Гульнёвая задача: вызначыць назву казкі па малюнку.

Гульнявыя дзеянні: педагог прапануе дапамагчы бібліятэкару расставіць кнігі з казкамі на паліцы, бо пасля рамонту ўсе кнігі з казкамі пераблыталіся.

Гульнявыя правілы: знайсці карцінку па назве казкі задпаведным сюжэтам. Растлумачыць, якая  інфармацыя дапамагла пазнаць назву казкі.

Дыдактычны матэрыял: карцінкi з выявай казак.

свернуть

Дыдактычная гульня "З якой беларускай казкі ўрывак"

Інфармацыя

Дыдактычныя задачы: фарміраваць уменне тлумачыць слыхавую інфармацыю, перадаваць інфармацыю.

Гульнёвая задача: вызначыць назву казкі па ўрыўку.

Гульнявыя дзеянні: педагог прапануе дапамагчы курачцы вярнуцца ў сваю казку, бо яна так спяшалася дапамагчы пеўніку, што заблудзілася, і не можа адшукаць сваю казку. Трэба паслухаць урывак з казкi и адгадаць якая гэта казка.

Гульнявыя правілы: паслухаць урывак казкi. Растлумачыць, якая  інфармацыя дапамагла пазнаць казку.

Дыдактычны матэрыял: карткi з ўрыўкамi казак.

 

свернуть

Дыдактычная гульня "Што спачатку, што потым"

Знаёмства алгарытмамі

Дыдактычныя задачы: фарміраваць уменні складаць лінейныя алгарытмы, апісваючы свае дзеянні.

Гульнёвая задача: выкласці паслядоўнасць падзей у казцы.

Гульнявыя дзеянні: педагог прапануе дапамагчы аднавіць паслядоўнасць падзей у казцы, апісваць свае дзеянні, распавядаць казку.

Гульнявыя правілы: раскласці карцінкі з выявай сюжэту казкі, выконваючы паслядоўнасць.

Дыдактычны матэрыял: карцінка з выявай казкі, карткі з выявай сюжэту казкі.

 

свернуть

Дыдактычная гульня "Заданне для Робата"

Знаёмства алгарытмамі

Дыдактычныя задачы: фарміраваць уменні складаць лінейныя алгарытмы, апісваючы свае дзеянні.

Гульнёвая задача: скласці алгарытм  i сказ у адпаведнасцi з iм.

Гульнявыя дзеянні: педагог дзеліць дзяцей на тры каманды. Кожнай камандзе трэба скласці алгарытм, які намаляваны на картке-схеме. А Робат павiнен растлумачыць яго.

Гульнявыя правілы: скласці алгарытм, выконваючы паслядоўнасць.  Выйграе каманда, якая правільна складзе алгарытм і Робат якой растлумачыць яго дакладна.

Дыдактычны матэрыял: картка-схема, карткі для састаўлення алгарытму.

свернуть